Адбылася прэм'ера "Беларусьфільма" - анімацыйнага мюзікла "Зоркі сёмага неба"

1 июня 2021

Падарунак маленькім гледачам сёння зрабіў "Беларусьфільм". У Дзень абароны дзяцей адбылася прэм'ера мультфільма "Зоркі сёмага неба". Стужка стала яшчэ і юбілейнай, двухсотай, за паўвекавую гісторыю беларускай анімацыі. Менавіта сёлета нашым мультыкам 50. Кінастудыя ўпершыню за доўгі час узялася за поўны метр. 90 хвілін стужкі малявалі 5 гадоў. Сёння мультфільм прапанавалі на суд пакалення Z.

Прэм'ерны паказ - у рэпартажы Лідзіі Заблоцкай (відэа).