Прэм'ера Агенцтва тэленавін! Першае суботняе шоу "Макаёнка, 9"

29 сентября 2018

Прэм'ера Агенцтва тэленавін! У вячэрнім прайм-тайме выхаднога дня - першае суботняе шоу ў лепшых традыцыях класічнага late night show "Макаёнка, 9". Гэта першы праект такога фармату ў айчыннай медыяіндустрыі. У практычна гадзінным выпуску: навіны за межамі строгіх інфармацыйных канонаў і тое, што звычайна застаецца за кадрам. Кожную новую серыю "Макаёнка, 9" будуць папаўняць рубрыкі, якія стануць пастаяннымі, калі яны спадабаюцца гледачам. Ну і, вядома, гасцямі ў студыі "600" стануць селебрыці, у тым ліку і сусветнай велічыні.

У "Макаёнка, 9" свая арыгінальная ўпакоўка: графіка па апошніх трэндах і жывы аўтарскі гук. А больш за 10 камер статычных, лятаючых і нават схаваных створаць сакавітую карцінку. Такім чынам, дэбютны выпуск "Макаёнка, 9" глядзіце сёння ў 20:00 на "Беларусь 1".