Інвестыцыі як імпульс для развіцця рэгіёнаў. Сёння прэм'ер-міністр наведвае Івянец. Горадаўтваральным прадпрыемствам тут доўгі час была кандытарская фабрыка. Але 3 гады таму яе прызналі банкрутам. Выратаваннем для прадпрыемства і пасёлка стала рашэнне перадаць прадпрыемства пад крыло моцнага іграка на рынку - "Слодыча". Сёння кіраўніку ўрада далажылі аб тым, як тут ідзе мадэрнізацыя і якія перспектывы развіцця. Раман Галоўчанка падкрэсліў: адраджэнне прадпрыемстваў значнае для рэгіёнаў. Гэта і рабочыя месцы, і імпартазамяшчэнне, і рост экспарту. У сціснутыя тэрміны ў Івянцы атрымалася не толькі адрадзіць вытворчасць, але і дабіцца ўражлівых паказчыкаў. Сёння попыт перавышае вытворчыя магчымасці.













