Цудоўная традыцыя. У Жодзіне Міжнародны жаночы дзень праводзяць у фармаце забегу

8 марта 2021
Наогул беларускія дзяўчаты - эталон ва ўсім. Згадзіцеся, прыемныя словы. Іх пачула наша здымачная група, калі апынулася ў эпіцэнтры 8 Сакавіка ў Жодзіне. Там адбылося свята ў фармаце забегу. І пакуль сталічныя магазіны працягвалі развітвацца са свежымі цюльпанамі і ружамі, а гараджане бавілі час сярод блізкіх, самыя няўрымслівыя і актыўныя выбіралі іншы час адзначыць свята. Зараз будзе шмат цёплых слоў. 
Расказвае Андрэй Казлоў.