Экалагічны і эканамічны. Перавагі сталічнага экатранспарту сёння ацанілі прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў падчас агляднай экскурсіі. Завод па вытворчасці гарадскога грамадскага транспарту правёў прэзентацыю для кіраўнікоў пасольстваў і консульстваў, а таксама гандлёвых аташэ амаль двух дзясяткаў краін. Госці ацанілі якасць, экалагічнасць і бяспеку новага віду транспарту. Электробусы абсталяваны сістэмай відэаназірання, разеткамі на 220 вольт, USB-раз'емамі, кандыцыянерамі. Да таго ж зялёны транспарт не робіць шкодных выкідаў у атмасферу, а падзарадка батарэі патрабуе ўсяго 5-7 хвілін.
Нагадаем, у тэставым рэжыме электробусы Белкамунмаша пачнуць курсіраваць па Мінску ўжо ў маі па маршруце д/с "Дружная" – Сярова. Пасажыры пазнаюць экатранспарт па жоўтым колеры.













