Перавагі перасячэння мяжы Беларусі з Расіяй у бязвізавым рэжыме ацанілі ўжо больш як шэсць сотняў балельшчыкаў

14 июня 2018

Гаворка ідзе аб авія-, аўта- і чыгуначнай сувязі. Як паведамілі ў Пагранкамітэце, гэта госці з 30 краін, у тым ліку з ЗША, Аўстраліі, Мексікі, Перу, Сальвадора, Ганы, Коста-Рыкі і Уругвая. На час матчаў Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб заездзе замежных грамадзян на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы без віз. Беларускую мяжу за гэты час пройдуць каля 150 000 чалавек.