Папярэджваць надзвычайныя сітуацыі зараз будуць не толькі ратавальнікі, але і добраахвотнікі

15 июля 2015

Сёння ў сталіцы падпісана пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве паміж ратавальнікамі і моладзевымі атрадамі БРСМ. Яго галоўная мэта - знізіць колькасць надзвычайных здарэнняў. Чакаецца, што добраахвотнікі будуць патруляваць месцы адпачынку, а таксама ўдзельнічаць у пошукава-выратавальных працах.

Ролю маладых людзей у праваахоўным руху абмеркавалі сёння падчас праекта адкрытых дэбатаў "Выбірай.бай". Каманды прадстаўнікоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку і курсантаў Камандна-інжынернага інстытута МНС разгледзелі актуальныя праблемы ўдзелу моладзі ў гарантаванні нацыянальнай бяспекі краіны.