Гэтай ноччу можна будзе ўбачыць максімум знічак

20 октября 2017

Астраномы паабяцалі сёння яркі зорапад. Гэтай ноччу можна будзе ўбачыць максімум знічак - да 20 метэораў за гадзіну. Паток звязаны з каметай Галея. І хоць апошні раз яна пралятала міма Зямлі ў 1986-ым годзе, яе часціцы дасягаюць зямной атмасферы двойчы за год. Назіраць зорапад рэкамендуецца з паўночы да раніцы, у паўднёваўсходняй частцы неба пры ясным надвор'і.