Дакладную колькасць беларускіх турыстаў, якія скарысталіся паслугамі ад "Наталі Турс", назваць немагчыма, паведамілі нам у Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый. З расійскай кампаніяй працуе шмат пасрэднікаў, якія прадаюць пуцёўкі на беларускім рынку. Каб растлумачыць сітуацыю з будучым адпачынкам, турыстам раяць звяртацца непасрэдна ў кампанію, дзе набываўся тур. Нагадаем, напярэдадні найбуйнейшы расійскі тураператар "Наталі Турс" аб’явіў аб ануляцыі ўсіх паездак.
Зараз прадстаўніцтва "Наталі Турс" у Мінску вырашае праблемы сваіх кліентаў у індывідуальным парадку.













