Прадстаўнікі ўлады чакаюць гарачых званкоў ад грамадзян

2 июня 2017

Прадстаўнікі ўлады чакаюць гарачых званкоў ад грамадзян. Вырашыць уласныя бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні па тэлефоне прапануюць падчас прамых ліній. Пройдуць яны ў сталіцы і Мінскай вобласці і заўтра. У мэрыі на сувязь выйдзе першы намеснік старшыні Фёдар Рымашэўскі. Задаць пытанні можна з дзевяці да дванаццаці гадзін. У Мінскай вобласці прымаць званкі будзе кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне з асабістымі прапановамі і бытавымі праблемамі можна кожную суботу.