Прадстаўнікі ўлады гатовыя выслухаць і вырашыць пытанні грамадзян

12 апреля 2018

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у гэтую суботу, чатырнаццатага красавіка, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах. У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская. У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.