Прадстаўнікі ўлады гатовы выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній

4 июля 2018

Пры дапамозе тэлефоннага званка вырашыць актуальныя пытанні. Прадстаўнікі ўлады гатовы выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і гэтую суботу ў Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.