Прадстаўнікі СК павіншавалі пацыентаў 3-й дзіцячай бальніцы з надыходзячым Новым годам і Раством

21 декабря 2018

Працягваецца самая добрая і маштабная акцыя ў нашай краіне - "Нашы дзеці". Сёння кіраўнік Следчага камітэта з лепшымі прадстаўнікамі ведамства наведалі 3-ю дзіцячую бальніцу Мінска. У фае аднаго з аддзяленняў арганізавалі вялікае свята. Следчыя павіншавалі маленькіх пацыентаў з надыходзячым Новым годам і Раством.