Прадстаўнікі МУС традыцыйна наведалі падшэфную школу

24 декабря 2015

Салодкія падарункі, віншаванні і, вядома, добрыя эмоцыі дасталіся і выхаванцам інтэрната для дзяцей-сірот у Радашковічах. Прадстаўнікі МУС напярэдадні навагодніх святаў традыцыйна наведалі падшэфную школу. Дарэчы, гэта сяброўства доўжыцца без малога 30 гадоў. Паводле слоў намесніка Міністра ўнутраных спраў Аляксандра Кобрусева, зносіны не абмяжоўваюцца адной толькі акцыяй "Нашы дзеці". Сёлета для выхаванцаў ужо адрамантавалі хакейную пляцоўку, засталося толькі дачакацца прыдатнага надвор'я.