Маршрут памяці і па месцах Хатынскай трагедыі. Школьнікі, вучні патрыятычных класаў, працоўныя калектывы і актыўная моладзь сталі пасажырамі сімвалічнага аўтацягніка. Ад Маскоўскага раёна сталіцы да Хатыні. Першы пункт у маладзёжнай навігацыі памяці - мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі.
Стартаваў праект з сімвалічнай экскурсіі па вёсцы-помніку. Спыніліся ля шасціметровай бронзавай скульптуры "Непакораны чалавек", пасля накіраваліся да Вечнага агню Хатыні. Хвілінай маўчання ўшанавалі ахвяр вайны і ўсклалі кветкі. Прадоўжылася праграма экскурсіяй па мемарыяльным комплексе. Госці таксама наведалі царкву Нараджэння Прасвятой Багародзіцы і новы музей.
Увесь май мерапрыемствы ў Мінску прысвечаны галоўнай тэме - Вялікай Перамозе. Гэта і добраўпарадкаванне помнікаў, сустрэчы і дапамога ветэранам, а таксама тэматычныя праекты, сярод якіх "Лічбавая зорка" і спартыўнае спаборніцтва "Арляня".













