Бясплатныя гарачыя абеды, піца, выпечка. Так прадстаўнікі гарадскіх кафэ і пякарань у Гродне вырашылі падтрымаць і падзякаваць урачам гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі за іх нялёгкую працу і прафесіяналізм. БРСМ стаў сувязным звяном паміж героямі нашага часу і неабыякавымі людзьмі. Ад арганізацыі таксама для бальніцы былі перададзеныя аднаразовыя пальчаткі і антысептыкі.
Віктар Русін, урач-хірург гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна: "Мы адчуваем, што мы не адны змагаемся з гэтай пошасцю. Перакананы, што ў хуткім часе ўсё пройдзе і, дзякуючы прыкладзеным намаганням усіх неабыякавых людзей, мы справімся з гэтай сітуацыяй".
Тэлефонныя званкі на гарачую лінію Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ сёння паступаюць не толькі ад кампаній, але і ад асобных грамадзян, якія прапаноўваюць сваю дапамогу ўрачам.
Прадстаўнікі гарадскіх кафэ і пякарань у Гродне вырашылі падтрымаць урачоу́ і падзякаваць ім
17 апреля 2020













