Прадстаўнікі дыпламатычных місій падзяліліся ўражаннямі

3 июля 2017

За ўрачыстым дзействам ля стэлы "Мінск - горад-герой" назіралі тысячы гледачоў. Разам з беларусамі свята адзначаюць нашы сябры і партнёры, замежныя госці, прадстаўнікі дыпламатычных місій: Алон Шогам, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Беларусі, Велька Кавачэвіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі. Пасля парада яны падзяліліся з нашымі карэспандэнтамі першымі эмоцыямі і ўражаннямі.

Фіёна Гіб, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі: "Мне падаецца, што вельмі шмат людзей працавала не складаючы рук, каб падрыхтаваць такое свята, яны шмат трэніраваліся - я сама бачыла рэпетыцыю парада. Я ўпершыню на гэтым свяце, я прыехала сюды летась з Лондана".