Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюць сустрэчы з жыхарамі рэгіёнаў

23 февраля 2017

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, вертыкалі ўлады, дэпутацкага корпуса працягваюць асабістыя сустрэчы з жыхарамі рэгіёнаў.

Сярод іншых тэм абмяркоўваецца і рэалізацыя Дэкрэта № 3. Працуюць і камісіі па разглядзе заяў ад грамадзян. Да кожнага чалавека - індывідуальны падыход. Большасць грамадзян атрымлівае станоўчы вынік і вызваляецца ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў.

Працуе і служба аднаго акна. Толькі ў сталіцы туды звярнуліся больш за 2 тысячы чалавек у сувязі са складанай жыццёвай сітуацыяй. Адзін з самых густанаселеных раёнаў Мінска - Фрунзенскі. Ад яго жыхароў у адміністрацыю раёна паступіла паўтысячы заяў. У першыя гадзіны працы камісіі было разгледжана каля 200 дакументаў. Практычна палова з іх - са станоўчым вынікам.