Старшыня Следчага камітэта правёў чарговы выязны прыём

18 июля 2013

На гэты раз дэлегацыя накіравалася ў Шклоў сустрэцца з работнікамі папяровай фабрыкі Спартак. Пытанні былі ад будаўніцтва жылля і тонкасцяў пастаноўкі машын на ўлік да скаргаў і нязгоды па канкрэтных крымінальных справах. Па словах Валянціна Шаева, асабістыя зносіны дапамагаюць своечасова адрэагаваць на непаразуменні паміж следствам і грамадзянінам.


Кіраўнік ведамства разгледзеў усе звароты, якія паступілі да яго. Некаторыя ўзяў пад асабісты кантроль.