Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі пра перапіс

19 октября 2019
Дзесяцігадовы вынік развіцця. Найважнейшая з пункта погляду прагназавання падзея. Трэці перапіс насельніцтва Беларусі  выходзіць на фінішную прамую. Па факце  гэта своеасаблівы зрэз для карэкціроўкі дарожных карт маштабных дзяржпраграм, сацыяльных і інфраструктурных праектаў  як у цэлым па краіне, так і асобна ў кожным яе кутку. Гэта дазволіць дакладна зразумець, як далей павінна развівацца тая або іншая тэрыторыя, колькі і дзе будаваць дзіцячых садкоў, школ, паліклінік. Калі хочаце, гэта наша з вамі агульная карціна Беларусі, дзе важны  кожны яе жыхар.

Удзел у перапісе насельніцтва ўжо прынялі больш за 5 мільёнаў чалавек

Перапіс ужо прайшлі каля паловы беларусаў, амаль 5 мільёнаў чалавек. З іх каля 40 % запоўнілі анкеты анлайн. Самымі актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі сталі жыхары сталіцы.

Прыняць удзел у перапісе  па-ранейшаму можна на стацыянарных участках. Па ўсёй краіне працуе каля 650 пунктаў. Іх адрасы размешчаны на сайце Белстата. 

А з панядзелка  сваю працу пачнуць перапісчыкі. Яны пройдуць па адрасах тых, хто яшчэ не перапісаўся.

Аб першых выніках і іх ацэнцы, атрыманым вопыце і далейшай працы наш карэспандэнт Вікторыя Антоненкава даведалася ў кіраўніка Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іны Мядзведзевай.