Старшыня "Калгасу "Радзіма" Аляксандр Лапацентаў у праекце "Нашы. Аграрыi"

22 января 2018

Ён зрабіў стаўку на развіццё сяла. І ні разу не пашкадаваў пра свой лёс. 37 гадоў на чале аднаго з наймацнейшых сельгаспрадпрыемстваў усходняга рэгіёна. Сёння ў вячэрнім эфіры - новая серыя цыклу Агенцтва тэленавін "Нашы". Яе героем стаў старшыня "Калгасу "Радзіма" Аляксандр Лапацентаў. Яго дасягненні ў жывёлагадоўлі і корманарыхтоўцы ўжо даўно з'яўляюцца прыкладам для многіх. У сельгаспрадпрыемстве самыя высокія заробкі на сяле і сацыяльныя стандарты як у горадзе. А маладое пакаленне аграрыяў тут выхоўваюць са школьнай лаўкі.