Старшыня КДК наведаў Барысаўскі завод агрэгатаў

13 августа 2015

Праблемныя пытанні машынабудаўнічай галіны напярэдадні былі ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва камітэта Дзяржкантролю. Старшыня КДК Леанід Анфімаў наведаў Барысаўскі завод агрэгатаў. Тут ён азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства, а таксама сустрэўся з калектывам. Умовы працы, мадэрнізацыя, узровень зарплат. Акрамя гэтых тэм, разгледзелі і пытанне аб перадачы кацельні прадпрыемства ў камунальную ўласнасць Барысаўскага раёна.

Адзначым, прадукцыя Барысаўскага завода агрэгатаў запатрабаваная ў сферы машынабудавання як Беларусі, так і Расіі.