Старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі правёў прыём грамадзян у Лельчыцкім раёне

6 июля 2018

Магчымасць атрымаць прафесію судмедэксперта, аб'ектыўнасць судовых рашэнняў і праведзеных экспертыз.

Старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі правёў прыём грамадзян і адказаў на званкі гарачай лініі ў Лельчыцкім раёне. Дарэчы, гэта малая радзіма Андрэя Шведа. З пытаннямі да генерала-маёра юстыцыі звярнуліся каля 10 чалавек. Гучалі і не прававыя пытанні: недахоп тратуарных дарожак, рамонт сталовай на мясцовым прадпрыемстве.

Андрэй Швед сустрэўся з мясцовай уладай і абмеркаваў варыянты рашэння агучаных праблем. Таксама старшыня Дзяржкамітэта пагутарыў з калектывам горадаўтваральнага шчабзавода ў Глушковічах. Наведаў адзін з кар'ераў і азнаёміўся з перспектывамі прадпрыемства. Сёлета тут адновяць распрацоўку адзінага ў краіне радовішча абліцавальнага каменя. Гэта дазволіць стварыць 43 новыя рабочыя месцы і палепшыць эканоміку прадпрыемства.