Старшыня Генасамблеі ААН высока ацаніў уклад Беларусі ў дзейнасць Арганізацыі

23 сентября 2016

Пітэр Томсан на сустрэчы з кіраўніком МЗС нашай краіны Уладзімірам Макеем падкрэсліў высакародныя прынцыпы, якія Мінск паслядоўна абараняе ў Арганізацыі. Бакі будуць і далей павышаць аўтарытэт Генасамблеі.

Таксама ў Нью-Ёрку Уладзімір Макей сустрэўся з калегам з Амана. Міністры абмеркавалі абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях. А таксама выказалі зацікаўленасць у далейшым умацаванні адносін паміж краінамі.

На перамовах з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічам бакі заявілі пра пазітыўную дынаміку развіцця ўсяго комплексу двухбаковых адносін. Асаблівую ўвагу кіраўнікі МЗС надалі развіццю дыялогу Беларусь - ЕС.