Старшыня Белтэлерадыёкампаніі сустрэўся са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта

8 октября 2013

Сакрэты тэлевізійнай кухні і зваротная сувязь ужо не праз экраны, а асабіста. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька сустрэўся сёння са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ад самай актыўнай аўдыторыі гледачоў - самыя вострыя пытанні. Гаварылі аб перспектывах інтэрнэт-тэлебачання, развіцці інфармацыйнага вяшчання, а таксама аб каменціраванні трансляцый, у тым ліку і на беларускай мове. Цікавіліся студэнты-філолагі і вопытам работы ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, а таксама захаваннем беларускіх традыцый на медыйнай прасторы.


Падобнага роду сустрэчы праходзяць не толькі са студэнтамі. Генадзь Давыдзька наведвае і працоўныя калектывы. Прычына простая - даведацца, чым зараз жывуць і цікавяцца людзі. Зыходзячы з гэтага, потым ствараюцца тэлевізійныя праграмы і праекты.