Старшыня Белтэлерадыёкампаніі сустрэўся з маладымі журналістамі і выкладчыкамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

27 февраля 2019

Белтэлерадыёкампанія адкрыта для таленавітых і крэатыўных журналістаў. І адной з тэндэнцый будучых сезонаў стане напаўненне кантэнту моладзевымі праграмамі, у тым ліку забаўнага характару. Разглядаецца магчымасць старту праектаў па прыкладзе "Голаса" альбо "X-фактару". Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта з маладымі журналістамі і выкладчыкамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дарэчы, тут ужо не першы год працуе сваё студэнцкае тэлебачанне. Адбылася размова і пра тое, як уладкавана вялікае тэлебачанне.

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Адна з галоўных задач - знайсці таленты. Я для гэтага езджу па ўсёй краіне. І для студэнтаў, якія ў найбліжэйшы час павінны будуць сабе знайсці працу, але, магчыма, не могуць вызначыцца з тым, куды пайсці, я хачу сказаць, што ёсць канкрэтныя вынікі. Пачынаючы ад таго, што некаторыя людзі, ужо калі былі студэнтамі, пачалі працаваць над нашымі новымі праграмамі."

Іван Эйсмант наведаў і абноўлены музей МДУ, дзе прадэманстраваны гісторыя станаўлення ВНУ і біяграфіі вядомых выкладчыкаў і выпускнікоў. Сярод іх і Прэзідэнт Беларусі.