Старшыня Белтэлерадыёкампаніі ў рамках рабочай паездкі наведаў прадпрыемства Гомельхлебхарч

19 июля 2013

Дзе смачнейшы хлеб - у Гомелі або ў Мінску? Адказ на гэтае пытанне сёння даведаўся старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Генадзь Давыдзька ў рамках рабочай паездкі пабываў на прадпрыемстве Гомельхлебхарч.


У апошнія гады тут рэалізавалі 10 інавацыйных праектаў і ўкаранілі сучасныя тэхналогіі. Як вынік - аб'ём вытворчасці павялічыўся ў 2,5 раза. Экспарт хлеба вырас амаль у пяць разоў. Акрамя таго, на прадпрыемстве ўжо актыўна рыхтуюцца да Дажынкаў.


Генадзь Давыдзька пагутарыў і з калектывам прадпрыемства. Гаварылі аб папулярызацыі беларускай мовы, пераходзе на лічбавае вяшчанне і новых тэлепраектах.