А ўжо ў канцы гэтага тыдня спецыяльнае журы назаве імёны 15 фіналістаў Нацыянальнага адборачнага конкурсу Еўрабачанне-2014. Паводле слоў старшыні журы, кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, на гэты момант ад канкурсантаў паступіла каля 60 заявак, сярод удзельнікаў група Нутэкі, Аляксей Грос, Алена Грышанава, Георгій Калдун і дуэт Макса Лорэнца і Дзідюлі. Нягледзячы, на тое, што афіцыйна прыём заявак завяршыўся, журы працягвае атрымліваць лісты, згашаныя 24-м лістапада. Яны таксама прымуць удзел у адборы.
Сёння Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька пагутарыў з наведвальнікамі віртуальнай гасцёўні нашага сайта tvr.by. Кіраўнік найбуйнейшага нацыянальнага медыя-холдынга адказаў больш чым на 50 пытанняў. Датычыліся яны і перспектыў развіцця. Толькі сёлета Белтэлерадыёкампанія запусціла ў эфір два новыя каналы: культуралагічны Беларусь 3 і зусім нядаўна спартыўны Беларусь 5. Менавіта сямейства каналаў кампаніі стане асноўным вяшчальнікам матчаў чэмпіянату свету па хакеі будучага года.
Як стаць вядучым праектаў Белтэлерадыёкампаніі, дзе ўбачыць спадарожнікавы канал Беларусь 24, і якім будзе тэлевізійны новы год? Усё інтэрв'ю Генадзя Давыдзькі можна прачытаць на сайце tvr.by у раздзеле Анлайн-канферэнцыі.














