Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька правёў урок памяці

1 сентября 2014

45 хвілін памяці герояў Вялікай Айчыннай. Вершы, гістарычныя факты і традыцыйная хвіліна маўчання - усё гэта вучні прысвяцілі тым, хто ваяваў за наш мір. Да першага ўроку разам са школьнікамі прыйшоў і Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.


Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: Калі мы часам мімаходзь, не ведаючы пакалення, гаворым, - маладое пакаленне не такое духоўна напоўненае, як мы калісьці былі, - нічога падобнага. Хлопцы і дзяўчаты вельмі чыстыя, прыгожыя, і патрыятызм у іх непадробны. Як новы год, як свята ведаў у кожным годзе - новых ведаў. Таму гэта, вядома, вялікае свята. У гэтым ёсць урачыстасць ведаў, урачыстасць культуры - гэта вялікі дзень.


Усяго ў новым навучальным годзе за парты сядуць больш за 930 тысяч школьнікаў. Сярод іх рэкордны лік першакласнікаў - 104 тысячы.