Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька пабываў на Палессі

16 апреля 2014

Погляд гледача на Беларускае тэлебачанне, а таксама адказ на пытанне, чым прывабныя сёння малыя гарады? Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў рамках дзён інфармавання пабываў на Палессі.


Сапраўдны эксклюзіў палешукоў - комплекс, падобнага на які не знайсці на ўсёй постсавецкай прасторы, убачыла і Вікторыя Патоня. Гэта першы на постсавецкай прасторы духоўна-патрыятычны комплекс. Пабудаваны ў 2009-м у памяць аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах. Спачатку ўзвялі велічны праваслаўны храм-помнік. Затым фантан-сімвал Чаша слёз і стэлу, увянчаную Георгіеўскім крыжом з імёнамі дзесяці выхадцаў Бярозы, якія загінулі ў Афганскай вайне.


протаіерэй Георгій Шаўцоў, настаяцель храма ў гонар Архангела Міхаіла: На тэрыторыі духоўна-патрыятычнага комплексу размешчана баявая тэхніка. Яна ўдзельнічала ў баях у гады Афганскай вайны. Гэтая тэхніка нагадвае нам пра тое, колькі зла і гора нясе вайна людзям, і як мы павінны заўсёды цаніць мір.


У кожнага нават самага маленькага горада свая гісторыя. Захоўваюць яе ў першую чаргу самі жыхары. Кіраўнік найбуйнейшага медыяхолдынга краіны Генадзь Давыдзька ўпэўнены: калі ёсць памяць, значыць будзе жыць і горад. У гэтым музеі ў Бярозе частка экспазыцыі - сямейныя рэліквіі саміх жыхароў. І менавіта яна самая каштоўная.


Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: Я вельмі люблю маленькія гарады Беларусі. Я іх даволі нядрэнна ведаю. І бачу, як яны развіваюцца. Прычым, яны развіваюцца і індустрыяльна, і жыллёвыя праблемы тут вырашаюцца хутчэй і лепш, чым у мегаполісах. І адначасова тут не забываюцца пра духоўна-маральнае.


Мала хто ведае, што Напалеон Орда - ураджэнец Брэсцкай вобласці. А вось гэты цэх па перапрацоўцы малака, упэўненыя вытворцы, увойдзе ў гісторыю беларускай прамысловасці. У найбліжэйшы час бярозаўскія сыраробы пачнуць рэалізацыю вельмі важнага ў маштабах краіны інвестыцыйнага праекта: пабудуюць цэх па вытворчасці тлушчавага канцэнтрату. Раней гэты прадукт закуплівалі выключна за мяжой. У выніку будуць вырашаныя адразу дзве праблемы: экалагічная і імпартазамяшчэння.


Тры гады таму запусцілі лінію па вырабе заменнікаў суцэльнага малака для выкарыстання ў жывёлагадоўлі. Выпуск тлушчавага канцэнтрату для Брэсцкай вобласці дазволіць вырашыць сур'ёзную праблему ўтылізацыі сыроваткі.


Мясцовыя жыхары змаглі пераканаць Генадзя Давыдзьку, што і такія невялікія гарады, як іх Іванава, могуць і павінны працаваць так, каб пра іх ведалі не толькі ў Беларусі. А пра гасціннасць і ветлівасць беларусаў вядома ўжо даўно і ўсім. Таму прыязджаць сюды хочацца зноў і зноў.