Старшыня "Белай Русі" Генадзь Давыдзька прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах Гомельскай абласной арганізацыі

2 февраля 2018

Умацоўваць аўтарытэт арганізацыі, развіваць міжнароднае супрацоўніцтва і шукаць новыя формы працы з насельніцтвам. Кіраўнік грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька ўзяў сёння ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах Гомельскай абласной арганізацыі. Падчас сустрэчы з актывам кіраўнік галоўнага медыяхолдынга краіны адказаў на пытанні і падкрэсліў, што разам лягчэй вырашаць любыя пытанні. А таксама адзначыў, што папулярнасць любога грамадскага руху залежыць ад актыўных і неабыякавых людзей, якія не толькі прапануюць новыя ідэі і праекты, але і дапамагаюць іх увасабляць у жыццё.

Генадзь Давыдзька, старшыня РГА "Белая Русь", Старшыня Белтэлерадыёкампаніі:

"Праца ідзе пастаянная, праца ідзе моцная, канструктыўная. Структура вельмі магутная ў Гомельскай вобласці, 10 гадоў як адзін дзень прайшло. І мы маем сур'ёзную грамадскую арганізацыю, якая працуе на кансалідацыю, на стварэнне грамадскай думкі, стварэнне спакою ў нашай краіне, на падтрыманне гэтых каштоўнасцяў, якія ёсць фундаментальныя ў нашай дзяржавы".

Падчас урачыстага мерапрыемства новым членам "Белай Русі" - работнікам тэлерадыёкампаніі "Гомель" - былі ўручаны членскія білеты. На сёння абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання ў рэгіёне налічвае больш за 25 тысяч чалавек.