Прадпрыемствы па аказанні бытавых паслуг Мінскай вобласці пашыраюць віды дзейнасці

19 марта 2019

Прадпрыемствы па аказанні бытавых паслуг Мінскай вобласці пашыраюць віды дзейнасці і аднаўляюць абсталяванне. У Маладзечне з'явілася новая пральня, а таксама хімчыстка адзення, дзе працуюць самыя сучасныя машыны. Дарэчы, тут жа знаходзіцца і найбуйнейшая ў цэнтральным рэгіёне  ювелірная  майстэрня. Акрамя бытавога сектара, на заводзе ёсць і ўласная прамысловая вытворчасць. Гэта выпуск металаканструкцый, ёсць планы і па стварэнні бульдозернай тэхнікі  сумесна з расійскімі партнёрамі.

Маладзечанскі раён сёння робіць стаўку на рост прамысловай вытворчасці. Для стварэння новых кампаній у рэгіёне  інвестарам прапануюць 26 участкаў  праз аўкцыёны і на ўмовах інвестдагавораў.