Прадпрыемствы Магілёўдрэва сёння наведае міжведамасная камісія

14 ноября 2013

У Беларусі пачынаюцца выязныя пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па праверцы выканання праграмы па мадэрнізацыі ў дрэваапрацоўчай галіне. Першае пройдзе сёння на Магілёўдрэве. Спецыялісты прааналізуюць ход мадэрнізацыі на гэтым прадпрыемстве і тэрміны рэалізацыі інвестпраектаў. Нагадаем, адпаведнае даручэнне змяшчаецца ва ўказе, які Прэзідэнт Беларусі падпісаў па выніках наведвання 8 лістапада аб'ектаў Барысаўдрэва. У склад рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі Генпракуратуры, МУС, МНС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрыроды, а таксама намеснікі старшыняў аблвыканкамаў і супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. Агульная справаздача аб выніках працы павінна быць прадстаўлена Прэзідэнту да 1 снежня гэтага года. Службовыя асобы, якія дапусцілі парушэнні і недагляды, будуць прыцягнутыя да адказнасці, аж да крымінальнай.