Прадпрыемствы Мінскай вобласці адчынілі дзверы для школьнікаў

27 марта 2019

У дні канікул дзеці наведваюць вытворчыя цэхі і знаёмяцца з працэсам прыгатавання, напрыклад, марожанага, хлеба альбо кумысу. На Радашковіцкім керамічным заводзе школьнікам паказваюць працэс вытворчасці посуду з гліны. Тут штодня арганізоўваюць мінімум пяць экскурсій - для гасцей з Мінскай вобласці і суседніх рэгіёнаў. Летась тут пабывалі больш за 9 тысяч турыстаў. Праграма разнастайная: акрамя знаёмства з вытворчасцю, юным турыстам прапануюць прайсці майстар-класы.

У Мінскай вобласці амаль два дзясяткі прадпрыемстваў прапаноўваюць прамысловыя экскурсіі. Такі актыўны турызм не проста фарміруе пазітыўны імідж прадпрыемства, але і прыносіць пэўны прыбытак.