Прадпрыемствы Мінскага рэгіёну актыўна рыхтуюцца да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску

12 октября 2013

На многія тавары наносяць тэматычныя лагатыпы. Зрэшты, бізнесмены паспяхова выпускаюць і новыя віды прадукцыі.


Наш карэспандэнт Аляксей Кандраценка даведаўся, дзе вырабляюць арыгінальны посуд з дуба і бярозы. Для таго каб драўніна ператварылася ў арыгінальны выраб, яна праходзіць доўгі шлях. Сыравіна на прадпрыемстве ў Стоўбцах з розных лясгасаў. Аператар дрэваапрацоўкі Марына кантралюе якасць піламатэрыялу. Праца перфекцыяніста без сучка і задзірынкі.


На вытворчасці адходаў не застаецца. Іх таксама перапрацоўваюць.


Уся прадукцыя прадпрыемства вырабляецца выключна з масіву дуба і бярозы. Гэта дае магчымасць канкурыраваць з іншымі вытворцамі як па якасці, так і па цане. Матэрыял, вядома, не танны, але інакш ідэальнай якасці не даб'ешся.


Гонар прадпрыемства са Стоўбцаў - кухонны посуд. За паўтара года тут асвоілі выпуск больш чым дваццаці карысных рэчаў.