Прадпрыемствы і арганізацыі Ленінскага раёна сталіцы выходзяць у лідары

17 апреля 2014
За выдатныя поспехі адміністрацыі Ленінскага раёна сёння ўручылі сертыфікат за першае месца ў сацыяльна-эканамічным спаборніцтве сталіцы. Падарунак, якога чакалі 5 гадоў, прыйшоўся акурат на дзень нараджэння. Ленінскі раён быў створаны роўна 63 гады таму.

Напярэдадні ля будынка адміністрацыі Ленінскага раёна адкрылі новую дошку гонару.