Прадпрыемствы Гродзенскай вобласці сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр - 2019"

14 октября 2020
Пяць прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці  сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу  "Лепшы экспарцёр - 2019".
Сёлета ўручэнне прэміі праходзіць у незвычайным фармаце. Замест маштабнага ўрачыстага мерапрыемства ў Мінску ўзнагароджанне арганізавалі ў кожным з рэгіёнаў. У Гродне ўшаноўвалі пераможцаў у намінацыях  "малочная прамысловасць", "мясная прамысловасць" і "лёгкая прамысловасць".  Лепшым у Беларусі экспарцёрам адукацыйных паслуг  прызнаны Гродзенскі дзяржаўны медуніверсітэт. 
Рэспубліканскі конкурс  "Лепшы экспарцёр года"  праходзіць ужо трынаццаты раз. Па выніках 2019 года  пераможцамі конкурсу сталі  22 прадпрыемствы, 21 узнагароджана  заахвочвальнымі дыпломамі.