Прадпрыемства Гроднапрамбуд адзначыла 70-гадовы юбілей

25 октября 2014

Будаўніцтва Беларускай АЭС, Гродзенскай гідраэлектрастанцыі на Нёмане, рэканструкцыя дзясяткаў архітэктурных помнікаў гісторыі нашай краіны. Адно з найбуйнейшых будаўнічых прадпрыемстваў Беларусі - Гроднапрамбуд - адзначыла 70-гадовы юбілей. Знайшоўся час і для абмеркавання перспектыў развіцця галіны. Сярод іншага гучала меркаванне, што патанненне і павышэнне якасці будаўнічых матэрыялаў здольнае не толькі ўмацаваць пазіцыі забудоўшчыкаў на рынку, але і знізіць кошт квадратнага метра, у прыватнасці, для камерцыйнага жылля.


Між тым, толькі ў Гродзенскай вобласці з пачатку года ўведзена ў эксплуатацыю амаль 500 тысяч квадратных метраў жылля. У цэлым па краіне пабудаваныя амаль 4 мільёны квадратных метраў. Як адзначаюць эксперты, у параўнанні з мінулым годам кватэр здадзена больш на 7,5%.