Перадумоў для магутнай паводкі ў Беларусі няма

4 марта 2019

Аб гэтым заявілі прадстаўнікі МНС Палескага рэгіёна. Гомельская вобласць традыцыйна на асаблівым кантролі. Рэзкіх уздымаў вады ў рэгіёне не назіраецца. На Прыпяці ўзровень у сярэднім расце на 5 сантыметраў за суткі. Найболей інтэнсіўна - у Тураве. Аднак, да небяспечных адзнак далёка.

Пры гэтым усе меры бяспекі прадугледжаны. Прыведзены ў тэхнічна спраўны стан дамбы, праводзіцца інфармацыйная работа з жыхарамі. У кожным буйным населеным пункце ў інтэрнатах вызначаны месцы для рассялення людзей.

Сяргей Дзічкоўскі, начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Падраздзяленні МНС у цэлым гатовыя, калі будзе рэзкі ўздым вады. Усюды створаны групы выратавання на водах, ва ўсіх падраздзяленнях. Укамплектаваныя цалкам абсталяваннем, інвентаром для выратавання і аказання дапамогі людзям. У цэлым праблем няма, і сітуацыя знаходзіцца пад кантролем".

У найбліжэйшыя два дні з-за моцнага ветру ў Беларусі аб’яўлена штармавое папярэджанне. Парывы будуць дасягаць 22 метраў за секунду. Пры гэтым пацяплее. Днём па Брэсцкай вобласці да 13-ці з плюсам. Суправаджаць адлігу будуць дажджы з мокрым снегам. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сакавік будзе цяплейшы, чым звычайна.