Выдзяляць арэндныя кватэры на аснове справядлівасці і па разумных цэнах

23 сентября 2014

Менавіта ў падтрымку маладых сем'яў у большай ступені накіравана будаўніцтва арэнднага жылля ў Беларусі. Яго, дарэчы, можна па праве разглядаць, як альтэрнатыву льготнаму будаўніцтву. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу выдзяляць арэндныя кватэры на аснове справядлівасці і па разумных цэнах. Дакладныя павінны быць прынцыпы аплаты і фарміравання чэргаў. Што тычыцца тэмпаў па ўзвядзенні такіх дамоў, то яны будуць паскораны. Прычым арэндныя кватэры не могуць саступаць па якасці.


Аб планах на найбліжэйшыя гады распавядзе Вераніка Рымашэўская.


Такія лічыльнікі дапамогуць сэканоміць жыхарам гэтай арэнднай кватэры. Ужо ў пятніцу ключы ад кватэр двух арэндных дамоў квартала Магістр аддадуць навасельцам. На фінішнай - здача яшчэ двух дамоў. Яны будуюцца па даручэнні Прэзідэнта ў падтрымку навуковай і творчай інтэлігенцыі для работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук і міністэрстваў адукацыі і культуры Беларусі.


Першыя арэндныя дамы былі пабудаваны ў Беларусі летась. Усяго ў краіне больш за 3,5 тысячы арэндных кватэр. У канцэпцыі дзяржаўна-жыллёвай палітыкі зацверджаны аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля да 2016 года. Тэмпы будаўніцтва плануюць паскорыць. Напрыклад, у Мінску ў наступным годзе будзе пабудавана ў 2,5 раза больш квадратных метраў арэнднага жылля, чым сёлета.


А сёлета ў сталіцы плануюць пабудаваць 102 тысячы квадратных метраў арэнднага жылля. Гэта 10% ад агульнага будаўніцтва жылля ў сталіцы за год. Па краіне да 2016 плануецца пабудаваць мільён квадратных метраў - 320 тысяч сёлета і 680 у наступным. Зрэшты, за першае паўгоддзе план на траціну выкананы.


Кошт арэнднай кватэры ўдвая ніжэйшы за жыллё, прапанаванае прыватнымі асобамі. Арэнднае жыллё сапраўды стала альтэрнатывай для чаргавікоў і карыстаецца папулярнасцю. На адну кватэру ад 100 да 400 ахвотнікаў. У прыярытэце - грамадзяне, якія даўжэй за іншых стаяць у чарзе на льготнае будаўніцтва. Калі той, хто мае патрэбу ў жыллі, атрымлівае арэнднае жыллё, то яго аўтаматычна здымаюць з чаргі. Інфармацыя аб вольных кватэрах ёсць на сайтах адміністрацый раёнаў горада.


Пакуль арэнднае будаўніцтва фінансуе дзяржава. Але ва ўрадзе ўжо працуюць над тым, каб прыцягнуць у гэту сферу прыватны сектар. Тады будзе наладжана ўзаемавыгаднае партнёрства. З аднаго боку, бізнес для інвестараў, з другога боку, вырашэнне адной з найважнейшых сацыяльных задач - забеспячэнне жыллём насельніцтва краіны.