Прапанова рукі і сэрца скончылася хуліганствам

24 февраля 2020
У Гомелі аштрафавалі хлопца, які залез у акварыум з рыбай у адным з супермаркетаў абласнога цэнтра. Відэа з'явілася ў сацыяльных сетках. Сёння герой гісторыі (23-гадовы хлопец з Брагінскага раёна)  сам прыйшоў у міліцыю і  распавёў, што ў той дзень зрабіў прапанову дзяўчыне. Тая ў адказ  выкінула пярсцёнак  у акварыум. Юнак папрасіў прадаўца прынесці падхватнік, але чакаць дапамогі не стаў, а залез у ваду.  Зараз яму прыйдзецца заплаціць больш  чым 50  рублёў у якасці штрафу.