X-Factor у Гомелі. У абласным грамадска-культурным цэнтры па вуліцы Ланге, 17 праходзіць перадкастынг папулярнага шоу.
Сёння з мэтай прафілактыкі каманда праекта сустракае ўсіх удзельнікаў з тэрмометрам і прапаноўвае апрацаваць рукі антысептыкам. Удзельнікаў максімальна развялі па часе. Аб гэтым іх апавясцілі з дапамогай СМС. У складзе журы праслухоўвання X-Factor у Гомелі працуюць выканаўчы прадзюсар праекта Вольга Шлягер, прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі і кіраўнік праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Алена Воляк, актрыса і вядучая Святлана Бароўская, спявачка і вядучая Ніна Багданава. На гэтую хвіліну суддзі паспелі праслухаць некалькі дзясяткаў кандыдатаў. Ацэньваюць удзельнікаў у чатырох катэгорыях – юнакі і дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі, старэйшыя за 25, і вакальныя калектывы.
Кастынг будзе доўжыцца да 20:00. І па такім жа графіку і адрасе ўдзельнікаў праслухаюць і заўтра, Нагадаем, зарэгістравацца на перадкастынг можна загадзя на сайце tvr.by. На сённяшні дзень у адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла больш як 3 тысячы электронных заявак не толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы.
Перадкастынг X-Factor у Гомелі. Усе меры засцярогі выкананы
26 марта 2020













