Святкаваць Вялікдзень праваслаўныя будуць 40 дзён да Узнясення Гасподняга

5 мая 2013

Штодня са званіц храмаў будзе раздавацца перазвон. З сённяшняга дня  ў кожным храме - ад маленькай вясковай царквы да сталічных сабораў - светлыя рызы святароў і адухоўленыя твары вернікаў. А ў праваслаўных сем'ях - пах кулічоў і сустрэчы ўсёй сям'ёй…


Наталля Бардзілоўская акунулася ў атмасферу свята.


 Самае галоўнае ў царкоўным календары і самае любімае ў народзе  свята Вялікадня сёння ў дамах і сэрцах большай часткі беларусаў. Можа не ўсім быў пад сілу традыцыйны саракадзённы пост і ўсяночная, але Уваскрэсення Хрыста чакаў кожны вернік і па-свойму да яго рыхтаваўся.


Месца сустрэчы праваслаўных - храм. Перад уваходам сталы для асвячэння велікодных страў. І ў Вялікую суботу, і ў Светлае Уваскрэсенне святымі вадой і малітвай царква благаслаўляе на святочныя пачастункі.


Кулічы, тварожныя пасхі, яйкі-пісанкі - кулінарныя  прысмакі праваслаўных гаспадынь. Бацюшкі творчасць заахвочваюць, але нагадваюць, што галоўны атрыбут Вялікадня - яйка -  павінна быць цэласным і чырвоным.


На самым ганаровым месцы ў храме ля Царскіх варотаў - артос, спецыяльны хлеб, які тыдзень будзе стаяць у цэркве, а пасля, асвячоны,  падзеліцца паміж вернікамі.


Да матэрыяльных сімвалаў Вялікадня - духоўная радасць.


Агульная малітва і ўслаўленне ўваскрэшанага Хрыста.


Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй разышоўся ад свечкі да свечкі  па ўсіх беларускіх цэрквах. І зараз у храмы ідуць людзі ад малога да вялікага. І службы праходзяць увесь дзень.


Вялікдзень толькі пачынаецца. Заўтра  - Святы тыдзень, калі ў храмах будуць ісці спецыяльныя службы і Царскія вароты будуць адчыненыя. Потым - Радаўніца, дзень памінання продкаў. Усе сорак дзён ад Вялікадня да Ушэсця  - святочныя і сімвалічныя. У народзе  гэта час шчаслівых вяселляў.


У вернікаў прынята вітаць адзін аднаго трохразовымі пацалункамі і словамі Хрыстос уваскрэс! - Сапраўды ўваскрэс!.