Святкаванне Дня Перамогі прайшло без сур'ёзных здарэнняў

10 мая 2013

Толькі паводле самых сціплых падлікаў, учора ў народных гуляннях у Мінску прынялі ўдзел некалькі сотняў тысяч чалавек. Найбольшая колькасць - больш за сто тысяч - прыйшла да стэлы Мінск - горад-герой падчас феерверку. Праваахоўнікам  атрымалася забяспечыць грамадскі парадак  на высокім узроўні. Злачынстваў па краіне ў свята было менш, чым у звычайныя дні.