Самае маштабнае свята - Александрыя збірае сяброў - пройдзе ў наступныя два дні ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. За некалькі гадоў яно стала сапраўдным брэндам краіны: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, Расіі і Украіны, але і з іншых краін свету. Дэвіз сёлетняга свята - Днепр - рака сяброўства. Гала-канцэрт, прымеркаваны да Купалля, стане адным з самых яскравых момантаў свята. Для тых, хто не зможа пабываць у Александрыі, тэлеканал Беларусь 1 пакажа вялікі канцэрт у нядзелю ў 22:15.














