Святкаванне Дня Канстытуцыі суправаджаецца акцыяй "Мы - грамадзяне Беларусі"

15 марта 2016

Сёння ў нашай краіне адзначаюць Дзень Канстытуцыі. Традыцыйна святкаванне суправаджаецца акцыяй «Мы - грамадзяне Беларусі», якую 12 гадоў запар ладзіць БРСМ. Сёння ўрачыста 45 мінчан атрымалі пашпарты з рук кіраўніцтва горада і раёнаў. Гэта маладыя людзі, якія маюць поспехі ў навуцы, перамогі ў спорце, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці горада.

У музеі Янкі Купалы дакумент грамадзянскай сталасці юнакам і дзяўчатам уручыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка. Акрамя пашпартоў, маладыя людзі атрымалі памятныя падарункі.

Святочную атмасферу дапоўнілі музычныя нумары і выступленне эстрадных выканаўцаў. Урачыстыя мерапрыемствы ў сталіцы будуць ладзіцца сёння ўвесь дзень.