Станоўчай дынамікі не было б без самаадданых прафесіяналаў - нашых урачоў. Словы падзякі за іх няпростую працу гучалі сёння на фестывалі вішні ў Глыбокім. На галоўнай сцэне адбылася цырымонія ўзнагароджання медыкаў і валанцёраў.
Падчас 8-га фестывалю вішні ў Глыбокім арганізаваны шырокі кірмаш, традыцыйнае тэатралізаванае шэсце і ўшанаванне лепшых працаўнікоў раёна. Госці фестывалю могуць наведаць рэзідэнцыю Вішнёвай каралевы. Таксама ля ўваходу адкрылі памятны знак шпаку - вялікаму аматару вішні і гразе мясцовых садаводаў.
Словы падзякі ўрачам гучалі на фестывалі вішні ў Глыбокім
25 июля 2020














