Свята Вялікай Перамогі жыхары Мінскай вобласці сустракаюць разам

8 мая 2015

У гэтыя хвіліны ля Кургана Славы працягваецца патрыятычная акцыя, прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстасць узначаліў губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра. На абласное свята запрасілі ветэранаў Айчыннай вайны, прадстаўнікоў 22 раёнаў і замежных гасцей, якія знаходзяцца з рабочым візітам у цэнтральным рэгіёне. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць салдат, якія загінулі ў баях, і ўсклалі кветкі да манумента.

Пасля афіцыйнай часткі гасцей запрасілі ў палатачны гарадок, што разбілі ля Кургана Славы. Народныя ўмельцы майстравалі святочныя паштоўкі, музычныя калектывы заахвочвалі спяваць хорам песні ваенных часоў, а салдаты частавалі аўсянай кашай і гарбатай.