Свята Вялікай Перамогі заўтра адзначаць ва ўсіх рэгіёнах

8 мая 2013

Асноўныя мерапрыемствы ў горадзе над Бугам па традыцыі пройдуць у Брэсцкай крэпасці. У Магілёве ўрачыстасці адкрые марш воінскіх часцей  і шэсце-парад ветэранаў. У Гомелі народны артыст Расіі Алег Газманаў разам з ветэранамі пасадзіць алею, пазней дасць святочны канцэрт. У Віцебску ўдзельнікі вайны змогуць бясплатна пакатацца на цеплаходзе. У адну вялікую канцэртную пляцоўку ператворыцца і Гродна. Галоўныя ўрачыстасці па традыцыі пройдуць у Мінску і адкрые іх  шэсце ветэранаў ад Кастрычніцкай плошчы   да плошчы  Перамогі. Чакаецца, што разам з ветэранамі, як і кожны год, гэты шлях пройдзе Кіраўнік дзяржавы. Белтэлерадыёкампанія  будзе весці прамую трансляцыю святочнага шэсця.