Свята ў Ждановіцкім дзіцячым доме

24 декабря 2015

Навагодні настрой ім падарылі кіраўнікі Камітэта дзяржкантролю і беларускай мытні. Малыя таксама падрыхтаваліся да сустрэчы гасцей. Дзеці наладзілі сапраўднае шоу: спявалі, танцавалі і, вядома ж, вадзілі карагоды вакол ёлкі. А галоўныя героі свята - Дзед Мароз і Снягурка ўручылі выхаванцам дзіцячага дома падарункі.

Апроч прысмакаў, кожнаму дзіцяці прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю на чале са старшынёй ведамства падарылі новы тэлевізар.